КЛАСІ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,
фізічная тэорыя, якая грунтуецца на Ньютана законах механікі і вывучае рух макраскапічных цел са скарасцямі, меншымі ў параўнанні са скорасцю святла ў вакууме. Рух часціц са скарасцямі парадку скорасці святла разглядаецца ў рэлятывісцкай механіцы, а рух мікрачасцінак — у квантавай механіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)